HONOR AI Image Master
Досвед AI-фатаграфіі з чалавечым падыходам
HONOR Image Engine
Новая архітэктура святла і ценю
HONOR Image
Новая архітэктура святла і ценю
На прыладзе
Вялікая мадэль
для лепшай
апрацоўкі святла
Вялікая мадэль
для паляпшэння
працэсу здымкі
Вялікая мадэль
AI RAW
Воблака
Вялікая мадэль для паляпшэння тэлефота
Удасканаленне
дэталізацыі
Павышэнне выразнасці
тэкстур
Паляпшэнне
колераперадачы
Супер Зум
выразнасць на
любой адлегласці.
Вялікая мадэль AI RAW
Вялікая мадэль для паляпшэння тэлефота
Палепшаная якасць тэлефотаздымкi
Сiстэма
-камер HONOR
Falcon
яркія дэталі.
HONOR AI Сэнсарны захоп руху
*Функцыя AI-захоп руху падтрымлівае інтэлектуальную высакахуткасную здымку для розных дынамічных сцэн, такіх як бег, рухі жывёл (катоў і сабак), усмешкі людзей і інш. Канчатковы вынік можа адрознiвацца ў залежнасці ад фактычных умоў здымкі. Калі ласка, арынтуйцеся на ўласны досвед выкарыстання прылады. Функцыю «Аўтаматычны захоп» можна актываваць у наладах або непасрэдна ў інтэрфейсе камеры.
Захоп руху з усiх бакоў
*Гэтая функцыя падтрымліваецца толькі PORSCHE DESIGN | HONOR Magic7 RSR.
HD Суперсерыя
*Падтрымліваецца серыйная здымка з частатой да 10 кадраў за секунду. Фактычны вынік можа адрознiвацца ў залежнасці ад сцэнарыя выкарыстання; калі ласка, арыентуйцеся на ўласным досвед.
Палепшаны
-партрэт
- Бездакорны
АІ-Партрэт Harcourt
Натхнёна Мастацтвам
Уражальная выразнасць Бездакорная глыбіня
Збалансаваныя факусiроўка і размыццё
перадаюць атмасферу
Шматграннасць вашай прыгажосці
Сцэнічны рэжым
Свет цудаў у вашых шэдэўрах.
За межамі бачнага магчымасці бязмежныя.
Тры стылі здымкі: Свабода выражэння эмоцый
Тры стылі здымкі
Свабода выражэння эмоцый
AI-Рэдагаванне
AI-рэгуляванне баке
Імгненнае кіно
FAQ
Як карыстацца AI-рэдактарам выяў на прыладах HONOR?
Каб скарыстацца AI-рэдактарам выяў на прыладах HONOR, адкрыйце праграму «Галерэя», абярыце патрэбны здымак і націсніце «Рэдагаваць». Выкарыстоўвайце такія функцыі, як «AI-гумка» і «AI-паляпшэнне», каб павысіць якасць фатаграфій і дадаць візуальныя эфекты
Што такое AI-камера і як яна працуе?
AI-камера — гэта інавацыйная сістэма вылічальнай фатаграфіі, якая працуе на базе вялікіх мадэляў штучнага інтэлекту (лакальных і воблачных). Яна максімальна раскрывае патэнцыял аптычных датчыкаў і лінзаў, выкарыстоўваючы перадавыя алгарытмы апрацоўкі для паляпшэння якасці выяў. Акрамя таго, сістэма дазваляе карыстальнікам рэдагаваць здымкі паводле ўласнага жадання.
Чым адрозніваецца AI-камера ад звычайнай?
AI-камера выкарыстоўвае вялікія мадэлі (лакальныя і воблачныя) для паляпшэння якасці здымкі. У адрозненнi ад звычайных камер, якія працуюць на базе традыцыйных алгарытмаў і патрабуюць значных намаганняў ад чалавека для паляпшэння выніку, AI-камеры больш дакладна распазнаюць аб'екты і аўтаматычна карэктуюць асвятленне і танальнасць для стварэння больш дасканалых i натуральных выяў. Пры здымцы аб'ектаў з вялiкай адлегласцi воблачныя мадэлі дамалёўваюць дэталі, робячы выявы візуальна бліжэйшымі. Інструменты штучнага інтэлекту ўключаюць паляпшэнне партрэтаў, выдаленне непажаданых аб'ектаў, пашырэнне фону і наладу фокусу.
Якім чынам AI-камера паляпшае якасць фотаздымкаў?
AI-камеры выкарыстоўваюць метады глыбокага навучання для аналізу мільёнаў прафесійных здымкаў з дапамогай лакальных вялікіх мадэляў, а таксама мільярдаў высакаякасных выяў з воблачных. Дзякуючы бесперапыннаму навучанню, AI-камеры ўдасканальваюць алгарытмы аптымізацыі якасці і прымяняюць гэтыя метады ў рэальных сцэнарыях здымкі. Выкарыстоўваючы тэхналогію вылічальнай фатаграфіі, AI-камеры павышаюць якасць выяў шляхам карэкцыі разрознення, кантраснасці, насычанасці і іншых параметраў.
Ці выкарыстоўваецца штучны інтэлект у фатаграфіі?
Так. У мабільнай фатаграфіі штучны інтэлект удасканальвае кожны этап здымкi. Ён аптымізуе параметры здымкі праз распазнаванне сцэн і інтэлектуальнае стварэнне кампазіцыі. Непасрэдна падчас здымкі шматкадравы сінтэз і пашырэнне дынамічнага дыяпазону павышаюць якасць выявы, а AI-алгарытмы паляпшэння захоўваюць натуральнасць усіх дэталяў. Інструменты постапрацоўкі дазваляюць выдаляць непажаданыя аб’екты, карэктаваць глыбіню фону і прымяняць розныя стылі. Спецыялізаваныя мікрачыпы паскараюць працэсы апрацоўкі, узаемадзейнічаючы з датчыкамі для пераадолення аптычных абмежаванняў. Гэта дазваляе звычайным карыстальнікам без лішніх намаганняў дасягаць вынікаў прафесійнага ўзроўню.
Ці ёсць у HONOR AI-камера?
Смартфоны HONOR аснашчаны перадавымі сістэмамі AI-камер, якія выкарыстоўваюць найноўшыя мадэлі штучнага інтэлекту (лакальныя і воблачныя) для паляпшэння якасці здымкі. Ключавыя функцыі ўключаюць: інтэлектуальнае распазнаванне руху (AI-захоп руху) для дынамічных сцэн, AI-суперзум для выразнасці фотаздымкi з наблiжэннем аддаленых аб’ектаў і AI-партрэт для ідэальных партрэтаў, знятых ва ўмовах недастатковага асвятлення. Дадатковыя інструменты AI-рэдагавання (такія як «AI-гумка», «AI-выразанне» і «AI-налада размыцця») дазваляюць выдаляць аб’екты, пашыраць кампазіцыю і карэктаваць фокус. Гэтыя магчымасці штучнага інтэлекту ахопліваюць як працэс здымкі, так і этап рэдагавання, забяспечваючы вынікі прафесійнага ўзроўню дзякуючы аўтаматычнаму аналізу сцэн і тэхналогіям вылічальнай фатаграфіі.
Як карыстацца функцыяй AI-гумка?
Каб скарыстацца функцыяй AI-гумка, адкрыйце праграму «Галерэя», абярыце фатаграфію і націсніце «Рэдагаваць», пасля чаго абярыце «AI-гумка». Вылучыце непажаданыя аб’екты і пацвердзіце іх выдаленне. Адрэдагаваная выява будзе захавана як новая копія. Гэтая функцыя даступная для прылад на базе MagicOS 7.1 або больш позняй версіі.
У якіях смартфонах HONOR ёсць AI-камера?
Найноўшая тэхналогія апрацоўкі выяў HONOR AI Image даступная ў мадэлях серый HONOR Magic 7, Magic V3, Magic V2, Magic 6, HONOR 300, HONOR 200, а таксама ў асобных мадэлях серыі HONOR X.
Абірайце смартфон HONOR, каб ацаніць усе перавагі AI-камеры.
HONOR Інавацыйныя Тэхналогіі
HONOR ESG
Маючы больш чым 90-гадовы досвед, студыя Harcourt з'яўляецца сусветным экспертам па мастацкiм партрэце. Заснаваная ў 1934 годзе Казэтай Аркур, студыя хутка здабыла сусветную вядомасць за прафесiйныя партрэты ў часы, калі ўласная камера была рэдкасцю. У хуткiм часе гэты партрэтны стыль стаў класiчным.
Доўгая і славутая гісторыя Studio Harcourt цесна пераплецена з кінематографам, выяўленчым мастацтвам і літаратурай. Студыя ўвасабляе гламур, легендарнасць і зорны статус, выкарыстоўваючы ўнікальны стыль асвятлення, які літаральна «лепіць» рысы твараў і сілуэты з дапамогай святла.