logo

我的荣耀 开启荣耀之旅

打开
App 内打开
HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 - 1
HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025

Геймерскі. Выключна магутны

Графіка новага пакалення

NVIDIA® RTX 5060

Рэжым HUNTER з TDP 150 Вт

Intel® Core Ultra 9 285H

Флагманскі экран

3K с частатой 165 Гц

*Дадзеныя атрыманы ад NVIDIA. Калі ласка, арыентуйцеся на фактычны досвед выкарыстання.
*Дадзеныя атрыманы у лабараторыі HONOR (25℃). Пры рабоце ноўтбука ад сеткі максімальную прадукцыйнасць у 150 Вт можна актываваць праз рэжым рэжым Beast Mode з дапамогай клавіш Fn+P, праз праграмму HONOR PC Manager альбо аўтаматычна.
*Дысплей атрымаў сертыфікат TÜV Rheinland Low Blue Light (апаратнае рашэнне) і сертыфікат Flicker Free. Прадукт не з'яўляецца медыцынскай прыладай і не прызначаны для лячэння.

windows

Асноўныя прычыны набыць

Асноўныя прычыны набыць
HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 Графіка новага пакалення NVIDIA® RTX 5060 для самых патрабавальных гульняў - 1 HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 Графіка новага пакалення NVIDIA® RTX 5060 для самых патрабавальных гульняў - 2

Графіка новага пакалення NVIDIA® RTX 5060 для самых патрабавальных гульняў1

Поўная магутнасць да 115 Вт,2 палепшаная трасіроўка прамянёў і новае пакаленне тэхналогіі павышэння частаты кадраў DLSS 4 забяспечваюць выключную прадукцыйнасць у найноўшых гульнях.

HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 Флагманскі працэсар Intel® Core™ Ultra 9 2-га пакалення - 1
HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 Флагманскі працэсар Intel® Core™ Ultra 9 2-га пакалення - 2

Флагманскі працэсар Intel® Core™ Ultra 9 2-га пакалення3

16 ядраў, 16 патокаў і падтрымка AI на ўзроўні платформы забяспечваюць найвышэйшую прадукцыйнасць для працы, творчых праектаў і забаў.

·16 ядзер

·16 патокаў

HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 Інтэлектуальная аптымізацыя HONOR Turbo X - 1
HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 Інтэлектуальная аптымізацыя HONOR Turbo X - 2

Інтэлектуальная аптымізацыя
HONOR Turbo X

Алгарытмы штучнага інтэлекту на ўзроўні платформы аптымізуюць прадукцыйнасць, энергаспажыванне і цеплаадвод для аптымальнай эфектыўнасці ў любы момант часу.

HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 Ціхі рэжым для засяроджанай працы альбо максімум магутнасці з TDP 150 Вт - 1
HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 Ціхі рэжым для засяроджанай працы альбо максімум магутнасці з TDP 150 Вт - 2

Ціхі рэжым для засяроджанай працы альбо максімум магутнасці з TDP 150 Вт

Актывуйце рэжым HUNTER для забеспячэння пікавай магутнасці да 150 Вт у гульнях класа AAA і прафесійных праграмах4 ці пераключыцеся ў Ціхі рэжым, каб працаваць з мінімальным шумам.

HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 Экран 3.1K з частатой 165 Гц і тэхналогіямі аховы зроку - 1
HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 Экран 3.1K з частатой 165 Гц і тэхналогіямі аховы зроку - 2

Экран 3.1K з частатой 165 Гц і тэхналогіямі аховы зроку

Высокая разрознасць, дакладная колераперадача True Color і падвышаная частата абнаўлення да 165 Гц для кіберспартыўных дысцыплін і творчых праектаў.

HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 6 магутных дынамікаў з прасторавым гукам HONOR Spatial Audio 2.0 - 1
HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 6 магутных дынамікаў з прасторавым гукам HONOR Spatial Audio 2.0 - 2

6 магутных дынамікаў з прасторавым гукам HONOR Spatial Audio 2.05

Аўдыясістэма з тэхналогіяй DTS забяспечвае дакладнае трохмернае гучанне ў любым кірунку, узмоцненыя на 150% басы і пашыраную на 13% гукавую сцэну.6

Максімальная прадукцыйнасць - 1 Максімальная прадукцыйнасць - 2

Максімальная
прадукцыйнасць

Максімальная
прадукцыйнасць

прадукцыйнасць

Графіка новага пакалення для гульняў і творчасці на новым узроўні

Графіка новага пакалення для гульняў і творчасці на новым узроўні

NVIDIA® GeForce RTX 50601 з архітэктурай Blackwell новага пакалення з дапамогай AI паскарае рэндэрынг і забяспечвае рэалістычную трасіроўку прамянёў у кожным кадры. Тэхналогія DLSS 4 падвышае прадукцыйнасць у гульнях і творчых праектах.

3328

Ядзер CUDA

8 Гб

128-разраднай памяці GDDR7

DLSS 4

для падвышэння прадукцыйнасці

RT-Ядры 4-га пакалення

Mega Geometry

Тэнзарныя ядра 5-га пакалення

з палепшаным AI

Флагманскі працэсар Intel® Core™ Ultra 9 з выключнай прадукцыйнасцю

Флагманскі працэсар Intel® Core™
Ultra 9 з выключнай прадукцыйнасцю

Найноўшы працэсар Intel® Core™ Ultra 93 2-га пакалення з тактавай частатой да 5,4 ГГц і прыростам прадукцыйнасці на 13% забяспечвае максімальную хуткасць і эфектыўнасць вашай работы. Дзякуючы гібрыднай архітэктуры, убудаванай графіцы Arc і вылічальнай магутнасці AI да 99 TOPS,3 ён гатовы к рабоце ў складзе інтэлектуальных ПК (AIPC) новага пакалення.

16 ядзер,
16 патокаў

5,4 ГГц

Максімальны турбарэжым

Intel® Arc™ 140T

Інтэграваная графіка

24 МБ

Кэш L33

Рэжым максімальнай прадукцыйнасці з TDP 150 Вт

Рэжым максімальнай прадукцыйнасці з TDP 150 Вт

Актывуйце рэжым HUNTER, каб вызваліць поўную магутнасць да 150 Вт.4 Атрымлівайце максімальную прадукцыйнасць у творчых праектах, 3D-мадэляванні, рэндэрынгу відэа і гульнях класа AAA. Профілі прадукцыйнасці дазваляюць імгненна адаптаваць магутнасць ноўтбука пад вашыя задачы.

Збалансаваны рэжым

Збалансаваны рэжым

Высокапрадукцыйны рэжым

Высокапрадукцыйны рэжым

Рэжым HUNTER

Рэжым HUNTER

Платформа NVIDIA Studio:
больш эфектыўнасці ў творчых задачах

Падвышае прадукцыйнасць праграм для стварэння кантэнту, уключаючы 3D-рэндэрынг, відэамантаж, графічны і прамысловы дызайн. Любыя творчыя ідэі лёгка ўвасобіць у жыццё дзякуючы паскарэнню з дапамогай NVIDIA Studio.

Платформа NVIDIA Studio: больш эфектыўнасці ў творчых задачах
Плаўнае пераключэнне паміж рэжымамі графічнай прадукцыйнасці

Плаўнае пераключэнне
паміж рэжымамі
графічнай прадукцыйнасці

Дыскрэтны, Гібрыдны альбо Збалансаваны — тры рэжымы работы ў залежнасці ад вашых задач. Прамое дынамічнае падключэнне вонкавага графічнага працэсара забяспечвае захапляльны гульнявы досвед і эфектыўнае стварэнне кантэнту.

Інтэлектуальнае ахаладжэнне: работа ў цішыні і спакоі

Абноўленая звышціхая сістэма ахаладжэння (два вентылятары са 100 лопасцямі, трохмерная кампазітная цеплавая трубка дыяметрам 12 мм) у элегантным корпусе, а таксама паветраны паток на ўзроўні клавіятуры забяспечваюць аптымальную тэмпературу паверхняў ноўтбука і стабільную работу сістэмы.

Інтэлектуальнае ахаладжэнне: работа ў цішыні і спакоі

Нізкая тэмпература паверхні | Эфектыўнае ахаладжэнне | Ціхая работа

Трохмерная кампазітная цеплавая трубка

Трохмерная кампазітная цеплавая трубка

12 мм

Павялічаны дыяметр

на 16,3%

Падвышана прадукцыйнасць7

Два ціхія вентылятары 12 В

Два ціхія вентылятары 12 В

100+

Лопасцей7

на 56%

Павялічаны
паветраны паток7

Звыштонкія медныя пласціны

Звыштонкія медныя пласціны

0,075мм

Таўшчыня матэрыялу

на 136%

Павялічана плошча цеплааддачы7

Бясшумная магутнасць пры рэальнай прадукцыйнасці

Бясшумная магутнасць пры рэальнай прадукцыйнасці

Ідэальны варыянт, калі важная цішыня. Да 100 Вт TDP пры ўзроўні шуму ўсяго 35 дБ4 дзякуючы інтэлектуальнай наладзе вентылятараў HONOR і аптымізаванай акустычнай канструкцыі. Высокая прадукцыйнасць пры нізкім узроўні шуму ў любых умовах: ад працы ў бібліятэцы да гульняў позна ўвечары.

HONOR Turbo X
HONOR Turbo X

Інтэлектуальнае кіраванне кожным дзеяннем

AI-тэхналогіі для эфектыўнай работы ў мабільным фармаце

AI-тэхналогіі для эфектыўнай работы ў мабільным фармаце

Дзякуючы падтрымцы тэхналогій штучнага інтэлекту на ўзроўні платформы, рухавік HONOR Turbo X эфектыўна балансуе сістэмныя рэсурсы, энергаспажыванне і прадукцыйнасць пад любыя задачы, што забяспечвае даўжэйшы час работы без падзарадкі.

Інтэлектуальная аптымізацыя энергаспажывання

Кіраванне энергаспажываннем у залежнасці ад задач

Інтэлектуальная аптымізацыя энергаспажывання

Час работы ад акумулятара павялічаны на 27%8

Хуткая і эфектыўная работа з файлавай сістэмай

Інтэлектуальнае размеркаванне рэсурсаў

Хуткая і эфектыўная работа з файлавай сістэмай

Адкрыццё файлаў памерам 1 Гб і экспарт відэа хутчэйшае на 16%9

Трайная антэна з інтэлектуальным кіраваннем сігналам і павялічаным радыусам дзеяння

Трайная антэна з інтэлектуальным кіраваннем сігналам і павялічаным радыусам дзеяння

Замест традыцыйнай падвойнай антэны ноўтбук абсталяваны інавацыйнай сістэмай з трыма антэнамі HONOR. Алгарытмы штучнага інтэлекту кіруюць пераключэннем сігналу для хуткага і стабільнага злучэння ахопам на 360° і радыусам да 520 м.10 Дзякуючы палепшанаму прыёму сігналу антэна забяспечвае стабільную сувязь нават праз тры сцяны.

360°

Усебаковы прыём сігналу

520 м

Звышдалёкі радыус сувязі

HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025
HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025
HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025
HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025
HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025
HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025

Цэлы дзень прадукцыйнай работы без падзарадкі

Акумулятар 75 Вт·г11 забяспечвае да 9 гадзін работы ў офісе12 ад адной зарадкі. Адаптар сілкавання з тэхналогіяй хуткай зарадкі забяспечвае да 72% зарада батарэі ўсяго за 30 хвілін.13

75 Вт·г

Акумулятар павялічанай ёмістасці

да 9 гадзін

офіснай працы

Бездакорная якасць выявы і глыбокі гук - 1 Бездакорная якасць выявы і глыбокі гук - 2

Бездакорная якасць выявы
і глыбокі гук

Бездакорная якасць выявы
і глыбокі гук

і глыбокі гук

Тэхналогіі аховы зроку для камфортнага карыстання пры любым асвятленні

Тэхналогіі аховы зроку для камфортнага карыстання пры любым асвятленні

HONOR MagicBook Pro 16 HUNTER 2025 прайшоў сертыфікацыю TÜV Rheinland, якая пацвярджае зніжэнне ўзроўню сіняга святла на апаратным узроўні14 і адсутнасць мігацення. Тэхналогія «Дынамічная яркасць» змяншае напружанне вачэй, а рэжым электроннай кнігі15 забяспечвае камфортнае чытанне.

Сертыфікат TÜV Rheinland пацвярджае нізкі ўзровень сіняга святла

Сертыфікат TÜV Rheinland
пацвярджае нізкі ўзровень сіняга святла

Сертыфікат TÜV Rheinland пацвярджае адсутнасць мігацення

Сертыфікат TÜV Rheinland
пацвярджае адсутнасць мігацення

Дынамічная яркасць

Дынамічная яркасць

Рэжым электроннай кнігі

Рэжым
электроннай кнігі

Бездакорная дэталізацыя без абмежаванняў

Бездакорная дэталізацыя без абмежаванняў

16-дзюймовы экран з разрознасцю 3K забяспечвае крыштальную выразнасць выявы, суадносіны бакоў 16:10 падыходзяць для прадукцыйнай працы, а ўражальная карысная плошча 93%16 дазваляе цалкам пагрузіцца ў кантэнт.

16:10

Ідэальныя суадносіны бакоў

93%

Карысная плошча экрана

3072×1920

Высокая разрознасць

60Гц

165Гц

Хутка, плаўна, створана для любой гульні

З частатой абнаўлення 165 Гц17 і часам водгуку GtG 3 мс18 вы заўсёды на крок наперадзе. Экран аптымізаваны для гонак, шутэраў, экшн-гульняў і забяспечвае прафесійную выразнасць выявы нават у самых цёмных сцэнах.

165 Гц

Высокая частата абнаўлення

3 мс

Час водгуку GtG

Бездакорная колераперадача True Color

Ацаніце кінематаграфічную колераперадачу з ахопам 100% каляровай прасторы DCI-P3 і 1,07 млрд адценняў.19 Экран адкалібраваны з дакладнасцю Delta E < 0,5,20 а 13 прафесійных каляровых профіляў21 задаволяць любыя запыты стваральнікаў кантэнту. Пікавая яркасць 500 ніт22 і сертыфікацыя HDR400 забяспечваюць выразнасць выявы нават пры яркім сонечным святле.

100% DCI-P3

Каляровы ахоп

ΔE < 0,5

Дакладнасць колераперадачы

500 ніт

Пікавая яркасць

Сертыфікацыя HDR400

Сертыфікацыя HDR400

Кінематаграфічная якасць гуку

Насычаны аб’ёмны гук з тэхналогіяй HONOR Spatial Audio 2.05 і сертыфікатам DTS забяспечвае на 150% больш глыбокія басы і пашыраную на 13% гукавую сцэну.6 Спецыяльная налада 6 дынамікаў дазваляе дакладна вызначаць крыніцу кожнага гуку ў прасторы і атрымліваць асалоду ад эфектаў у гульнях.

Кінематаграфічная якасць гуку - 1

Двухбаковае інтэлектуальнае шумапрыглушэнне

Сістэма шумапрыглушэння HONOR з падтрымкай AI23 забяспечвае крыштальна чыстую перадачу голасу на відэаканферэнцыях, анлайн-занятках і ў гульнях. Інтэлектуальныя алгарытмы фільтруюць навакольны шум, а таксама прыглушаюць больш за 10 дБ уваходнага фонавага шуму з боку суразмоўцы.

Двухбаковае інтэлектуальнае шумапрыглушэнне - 1 Двухбаковае інтэлектуальнае шумапрыглушэнне - 2 Двухбаковае інтэлектуальнае шумапрыглушэнне - 3 Двухбаковае інтэлектуальнае шумапрыглушэнне - 4 Двухбаковае інтэлектуальнае шумапрыглушэнне - 5

Фільтраванне чужых галасоў

і навакольных гукаў падчас званкоў на баку карыстальніка

Прыглушэнне навакольных гукаў

падчас відэаканферэнцыі на баку карыстальніка

AI-прыглушэнне ўваходнага шуму

да 10 дБ падчас дыстанцыйных выклікаў

Высокая прадукцыйнасць у кампактным корпусе - 1 Высокая прадукцыйнасць у кампактным корпусе - 2

Высокая прадукцыйнасць
у кампактным корпусе

Высокая прадукцыйнасць
у кампактным корпусе

у кампактным корпусе

Новы ўзровень мабільнасці

Дзякуючы палепшанай канструкцыі корпуса, абноўленай мацярынскай плаце і аптымізаванай архітэктуры ноўтбук стаў лягчэйшым і танчэйшым. Цяпер работаць па-за офісам або ў падарожжах яшчэ зручней.

Вага ўсяго

1,86 кг24

Таўшчыня ўсяго

17,9 мм25

Збалансаваны дызайн - 1 Збалансаваны дызайн - 2

Збалансаваны дызайн

Кожны элемент корпуса арыентаваны на сіметрыю і элегантнасць.

Бездакорнае выкананне

Дзякуючы чатырохступенчатай апрацоўцы суцэльнаметалічны корпус мае ідэальна гладкую паверхню і надзвычайную глыбіню колеру

Белы - 1
Ваш AI-памочнік - 1 Ваш AI-памочнік - 2

Ваш AI-памочнік

Ваш AI-памочнік

Ваш AI-памочнік

AI WorkStation з падтрымкай розных платформ - 1 WorkStation з

падтрымкай розных платформ

AI WorkStation з падтрымкай розных платформ - 14 AI WorkStation з падтрымкай розных платформ - 15
AI WorkStation з падтрымкай розных платформ - 16

Маё абранае зAI WorkStation з падтрымкай розных платформ - 1726

Ваша кішэнная скарбніца.

Захоўвайце выявы, аўдыя, відэа і дакументы простым перацягваннем. Аўтаматычная сінхранізацыя паміж прыладамі для імгненнага доступу на смартфоне ці планшэце.

AI WorkStation з падтрымкай розных платформ - 18 AI WorkStation з падтрымкай розных платформ - 19
AI WorkStation з падтрымкай розных платформ - 20

Міжпрыладнае
AI WorkStation з падтрымкай розных платформ - 21-узаемадзеянне26

Дзякуючы MagicOS і HONOR Trust Ring вы можаце атрымліваць агульны доступ да званкоў, апавяшчэнняў, клавіятуры, мышы і камеры з розных прылад.

AI WorkStation з падтрымкай розных платформ - 22 AI WorkStation з падтрымкай розных платформ - 23
AI WorkStation з падтрымкай розных платформ - 24

AI WorkStation з падтрымкай розных платформ - 17 HONOR Share27

Бясшвоўная перадача файлаў паміж прыладамі.

Поўная сумяшчальнасць з прыладамі Apple для хуткага абмену файламі, выявамі і відэа.

AI WorkStation з падтрымкай розных платформ - 6 AI WorkStation з падтрымкай розных платформ - 7
AI WorkStation з падтрымкай розных платформ - 8

AI WorkStation з падтрымкай розных платформ - 9 HONOR Нататкі

Лёгкае вядзенне нататак.

Сінхранізуйце нататкі на некалькіх прыладах для эфектыўнай працы ў любы час і ў любым месцы.

Інтэрфейсы для камфортнай працы - 1 Інтэрфейсы для камфортнай працы - 2

Інтэрфейсы для
камфортнай працы

Інтэрфейсы для
камфортнай працы

камфортнай працы

Поўны набор раздымаў - 1

Порт HDMI 2.1-FRL

Поўны набор раздымаў - 2

Два парты USB-A 3.2 Gen2

Поўны набор раздымаў - 3

Адаптар сілкавання 230 Вт

Поўны набор раздымаў - 4

Камбінаваны аўдыяраздым 3,5 мм

Поўны набор раздымаў - 5

Універсальны порт USB-C

Поўны набор раздымаў - 6

Порт Thunderbolt™ 4

Поўны набор раздымаў - 7

Поўны набор раздымаў

Для хуткай зарадкі, перадачы даных і падключэння знешніх прылад выкарыстоўвайце раздымы Thunderbolt™ 4, шматфункцыянальны USB-C, два USB-A 3.2 Gen2 і высакахуткасны HDMI 2.1-FRL (да 8K@60Hz ці 4K@120Hz28), а таксама камбінаваны аўдыяраздым 3,5 мм.

Надзейная абарона даных

HONOR Device Clone - 1
HONOR Device Clone - 2

HONOR Device Clone29

HONOR Device Clone29

Хуткі перанос дадзеных паміж прыладамі розных брэндаў

Канфідэнцыяльная дэманстрацыя экрана - 3
Канфідэнцыяльная дэманстрацыя экрана - 4

Канфідэнцыяльная дэманстрацыя экрана

Канфідэнцыяльная дэманстрацыя экрана

Імгненнае адлюстраванне з магчымасцю выбару толькі пэўных вокнаў для трансляцыі.

Канфідэнцыяльная дэманстрацыя экрана - 5
Канфідэнцыяльная дэманстрацыя экрана - 6

Дэманстрацыя экрана30

Дэманстрацыя экрана30

Сінхранізацыя паміж смартфонам, планшэтам і ноўтбукам

HONOR PC Manager - 7
HONOR PC Manager - 8

HONOR PC Manager

HONOR PC Manager

Ваша сістэма заўсёды пад надзейнай абаронай

Зноскі:

  • Дадзеныя прадстаўлены кампаніяй NVIDIA. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальны досвед выкарыстання.
  • Дадзеныя прадстаўлены кампаніяй HONOR. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальны досвед выкарыстання.
  • Дадзеныя прадстаўлены кампаніяй Intel. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальны досвед выкарыстання.
  • Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Рэжым максімальнай магутнасці прылады (150 Вт) можна актываваць націсканнем клавіш «Fn+P» або з дапамогай HONOR PC Manager пры падключэнні да крыніцы сілкавання. Па змаўчанні ноўтбук працуе ў збалансаваным рэжыме. Ціхі рэжым можна актываваць у HONOR PC Manager.
  • Пры прайграванні праз знешнія прылады прасторавы гук патрабуе сумяшчальнага праграмнага забеспячэння. Фактычнае гучанне можа адрознівацца ў залежнасці ад умоў прайгравання і становішча слухача.
  • Дадзеныя прадстаўлены лабараторыяй HONOR. Паказчыкі паляпшэння заснаваны на параўнанні з прадуктам папярэдняга пакалення. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальны досвед выкарыстання.
  • Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Дадзеныя аб паляпшэнні эфектыўнасці цеплавой трубкі з кампазітным капілярным пластом і павышанай цеплаперадачай заснаваны на выніках параўнання з прадуктам папярэдняга пакалення.
  • Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Час выкарыстання разлічваецца шляхам параўнання прадукцыйнасці пры ўключанай і выключанай функцыі HONOR Turbo X. Час работы ў розных канфігурацыях можа адрознівацца. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальны досвед выкарыстання.
  • Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Час работы ў розных канфігурацыях можа адрознівацца. Фактычнае выкарыстанне прадукту можа нязначна адрознівацца з-за яго індывідуальных асаблівасцей, умоў навакольнага асяроддзя і версій праграмнага забеспячэння. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальны досвед выкарыстання.
  • Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Інтэрнэт-злучэнне з параметрамі ахопу 360° і 520 м пры адсутнасці перашкод паміж маршрутызатарамі і ноўтбукамі ў адкрытым асяроддзі. Тэсціраванне праводзілася на максімальнай дыстанцыі, ацэньвалася плаўнасць анлайн-прайгравання відэа з разрознасцю 1080p. Фактычнае выкарыстанне прадукту можа нязначна адрознівацца з-за яго індывідуальных асаблівасцей і ўмоў навакольнага асяроддзя. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальны досвед выкарыстання.
  • Пазначана тыповая ёмістасць акумулятара.
  • Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Тэсціраванне часу работы ад акумулятара HONOR у паўсядзённым офісным рэжыме праводзілася пры пакаёвай тэмпературы 25 ℃, завадской канфігурацыі па змаўчанні, яркасці 200 ніт з адключанымі абнаўленнямі Windows, падключанай сеткай і збалансаваным рэжымам сілкавання. Час работы ў розных канфігурацыях можа адрознівацца. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальны досвед выкарыстання.
  • Паводле дадзеных лабараторыі HONOR.
  • Экран атрымаў сертыфікацыю TÜV Rheinland, якая пацвярджае зніжэнне ўзроўню сіняга святла (на апаратным узроўні) і адсутнасць мігацення. Прылада не з'яўляецца медыцынскім абсталяваннем і не прызначана для лячэння.
  • Прылада не з'яўляецца медыцынскім абсталяваннем і не прызначана для лячэння.
  • Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Для разліку карыснай плошчы экрана выкарыстоўваецца стандарт дадзеных аб бачнай вобласці экрана адносна памеру корпуса.
  • Частата абнаўлення экрана можа адрознівацца ў залежнасці ад праграмы, якая выкарыстоўваецца.
  • Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Час водгуку экрана 3 мс з’яўляецца тыповым значэннем для шкалы адценняў шэрага пры частаце абнаўлення 165 Гц.
  • Для адлюстравання 1,07 мільярда колераў (8+2 біты FRC) неабходна крыніца кантэнту з падтрымкай 10 біт. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальны досвед выкарыстання.
  • Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Сярэдняе значэнне ΔE < 0,5 з’яўляецца стандартным завадскім паказчыкам. Дакладнасць колераперадачы можа нязначна адрознівацца ў залежнасці ад часу работы экрана, інструментаў тэсціравання, умоў выпрабаванняў і каляровых спалучэнняў. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальны досвед выкарыстання.
  • Падтрымліваецца пераключэнне паміж 13 каляровымі рэжымамі, калі відэакарта працуе ў рэжыме інтэграванай, двайной або збалансаванай графікі, а пашыранае кіраванне колерам Windows адключана.
  • Тыповае значэнне яркасці экрана.
  • Функцыя даступная толькі ў некаторых праграмах. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальны досвед выкарыстання.
  • Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Пазначана вага самай лёгкай канфігурацыі. Калі ласка, кіруйцеся характарыстыкамі канкрэтнай прылады.
  • Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Таўшчыня вымяраецца без уліку гумовых ножак. Фактычная таўшчыня можа адрознівацца ў залежнасці ад канфігурацыі.
  • Функцыя даступная толькі для некаторых мадэляў HONOR MagicBook, якія падтрымліваюць HONOR WorkStation.
  • HONOR MagicBook падтрымлівае абмен файламі, відэа і выявамі з Apple iPhone (з падтрымкай iOS 15 і вышэй). Для абмену дадзенымі абедзве прылады павінны быць падключаны да адной сеткі Wi-Fi.
  • DP 2.1 падтрымлівае разрознасць да 8K і частату абнаўлення да 60 Гц; падтрымка залежыць ад разрознасці і частаты абнаўлення падключанага манітора.
  • Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Функцыя даступная толькі для некаторых мадэляў HONOR MagicBook з MagicOS 8.0.1 і вышэй. Рэальная хуткасць перадачы дадзеных можа адрознівацца ў розных канфігурацыях. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальны досвед выкарыстання.
  • Функцыя даступная толькі для некаторых мадэляў ноўтбукаў HONOR MagicBook з версіяй PC Manager 11.0 і вышэй, а таксама для некаторых мадэляў смартфонаў HONOR на базе Magic UI 4.0 і вышэй. Гэтая функцыя падтрымліваецца толькі для некаторых тыпаў файлаў і дадаткаў. Пасля падключэння да HONOR MagicBook можна адкрыць да двух дадатковых інтэрфейсаў дадаткаў, не лічачы асноўнага інтэрфейсу смартфона. Функцыя сумеснай работы з планшэтам даступная толькі для некаторых мадэляў HONOR MagicBook з PC Manager версіі 16.0 (ці вышэй) і некаторых мадэляў планшэтаў HONOR з Magic UI 6.0 ці вышэй. Функцыя даступная толькі для некаторых мадэляў HONOR MagicBook з PC Manager версіі 11.0 і вышэй, некаторых мадэляў HONOR Magic Screen, а таксама некаторых тэлевізараў і праектараў іншых вытворцаў.