HONOR X9e Pro
Легендарная Трываласць
360°
Устойлівасць да Падзенняў
да 10 м
Водаўстойлiвасць на Глыбiнi
11000 мА·г
Звыштрывалая Батарэя
108 Мп
AI-камера з OIS
*Дадзеныя атрыманы ў лабараторыі HONOR. Смартфон з’яўляецца высокадакладнай электроннай прыладай, таму пры яго падзенні застаецца рызыка пашкоджання. Калі ласка, пазбягайце падзенняў і ўдараў у штодзённым выкарыстанні. Выпрабаваннi праводзілася ва ўмовах лабараторыі; любыя пашкоджанні або паломкі, атрыманыя ў падобных ўмовах, не падпадаюць пад стандартную гарантыю HONOR.
*Смартфон не з'яўляецца прафесійнай воданепранікальнай прыладай. Ён абаронены ад пырсак, вільгаці і пылу ў звычайных умовах выкарыстання. Прылада прайшла тэсцiраванне ў кантраляваных лабараторных умовах. Пылавiльгацеахова адпавядае ўзроўню IP69K у адпаведнасці са стандартам ISO 20653:2023, а таксама дасягае ўзроўню IP66, IP68 і IP69 у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі IEC 60529. Устойлівасць да пырсак, вады і пылу не з'яўляецца сталай, і з часам можа зніжацца з прычыны штодзённага зносу пры выкарыстаннi. Выпрабаваннi праводзілася ва ўмовах лабараторыі; любыя пашкоджанні або паломкі, атрыманыя ў схожых ўмовах, не падпадаюць пад стандартную гарантыю HONOR.
*Даныя атрыманы ў лабараторыі HONOR. Фактычная эфектыўнасць можа адрознівацца ў залежнасці ад сцэнарыя выкарыстання; арыентуйцеся на рэальны досвед эксплуатацыі.
*Тыповая ёмістасць акумулятара складае 11 000 мА·г, а намінальная — 10 510 мА·г.
*108 Мп — гэта тэхнічны параметр сенсара камеры. Фактычнае разрозненне фатаграфіі залежыць ад выбранага рэжыму здымкі. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальныя ўмовы выкарыстання. Для здымкі з разрозненнем 108 Мп неабходна актываваць рэжым «HIGH-RES».
*Выявы прадукту прыведзены выключна для азнаямлення; арыентуйцеся на рэальную прыладу.
Ключавыя перавагі
Ключавыя перавагі
Чатыры натуральныя колеры.
Маніфест стылю ў кожным адценнi.
Ніякай штучнасці, аніякага пафасу — толькі элегантнасць і ўпэўненасць, захаваныя ў бездакорных колерах.
Фіялетавы Тэракотавы Графiтавы
Сапраўдная магія насычаны, але спакойны. Ён не знікае ў цемры, а застаецца нібы неба за імгненне да заходу сонца.
Яскравы, бязмежны,
поўны натхнення і страсці.
Цішыня пасля поўначы, глыбокая, як акіян. Самадастатковая, але ўсёахопная.
Прэміяльны сертыфікат надзейнасці пры падзеннях і сцісканні.
5 зорак SGS за
ўдаратрываласць у
жорсткіх
выпрабаваннях
Лёгка вытрымлівае моцнае трасенне і раптоўныя падзенні. Ад бетонных дарог да гравійных сцежак — яго трываласць дае рады любым складаным паверхням.1
Падзенні пад малым вуглом
Складаныя паверхні і рэльефы
3 м
3 метры: новая вышыня
ўдаратрываласці.
Забяспечвае трываласць пры падзенні з вышыні да 3 метраў.2
Новая ўдаратрывалая архітэктура
Зніжае рызыку пашкоджання экрана на 82% і вытрымлівае больш за 1 000 падзенняў.3
Суцэльнае клеявое пакрыццё,
устойлівае да зруху і высокіх нагрузак
Павышае трываласць шчаплення ў 10 разоў.3
Водатрываласць па стандартах
IP69K, IP69 і IP68.4
Вытрымлівае глыбіню
занурэння да 10 м.
Абноўленая архітэктура
з шматслойнай абаронай.
Не баіцца выпадковага падзення ў ваду. Пратэставаная глыбіня занурэння - 10 метраў - значна перавышае галіновыя стандарты.5
100 000 занурэнняў.
Бескампрамісная трываласць.
100 000 занурэнняў - выпрабаванні, якія выходзяць за межы лабараторый у рэальнае жыццё.6
Праліўны дождж ці выпадковае падзенне ў басейн — працягвайце карыстацца смартфонам далей без аніякіх ваганняў.
Ён створаны не для перасцярог. Ён створаны для абсалютнай свабоды.
Першы акумулятар HONOR з рэкорднай ёмістасцю 11 000 мА·г
Акумулятар HONOR чацвёртага пакалення забяспечвае выключную аўтаномнасць,
пры гэтым - тонкі і лёгкі корпус, надзвычай зручны ў штодзённым выкарыстанні.7
Захаванне рэсурсу акумулятара
на працягу 6 гадоў.
Інтэлектуальная сістэма кіравання сілкаваннем забяспечвае пастаянны кантроль і аптымізацыю энергаспажывання, беражлівую зарадку і стабільную працу пры экстрэмальных тэмпературах. Акумулятар захоўвае больш за 80% першапачатковай ёмістасці нават праз 6 гадоў карыстання.9
6 гадоў
Хуткая зарадка HONOR SuperCharge 80 Вт
Зваротная зарадка 27 Вт
Хутка напаўняе энергіяй велізарны
акумулятар смартфона.10
Зарадзіце iPhone Air да 80% усяго за паўгадзіны — і ў HONOR X9e Pro яшчэ застанецца дастаткова энергіі на два дні. Зваротная зарадка падсілкуе смартфоны, навушнікі і іншую электроніку.11
108 Мп
Звышвыразная AI-камера
108 Мп Звышвыразная
Асноўная Камера
Сэнсар 1/1,67-дзюйма, Запіc вiдэа 4K.12
CIPA 6.0
Стабілізацыя флагманскага ўзроўню для больш выразных начных здымкаў.13
AI Image
Перадавыя алгарытмы пераўтвараюць кожны здымвк у шэдэўр.
OIS + EIS
Плаўныя відэа і выразныя фатаграфіі ў любых умовах.
Рэжым падводнай здымкі
Ніякага дадатковага абсталявання ці спецыяльнай падрыхтоўкі. Нырайце і пачынайце здымаць, рэжым падводнай здымкі перадае ўсю гульню святла і ценю пад вадой.14
AI-пераўтварэнне фота ў відэа 2.0
Напаўняйце iмгненнi жыццём.
Пераўтварайце фатаграфіі ў эфектныя відэаролікі з дапамогай гатовых крэатыўных шаблонаў або уласных тэкставых промптаў.15
6 гадоў плаўнай і
стабільнай працы.
-
Працэсар Snapdragon 6 серыі з абноўленай архітэктурай HONOR Hummingbird 2.0.
-
Комплексная аптымізацыя сістэмнай нагрузкі з хуткай і інтуітыўна зразумелай анімацыяй.
-
6 гадоў бесперапыннай плаўнасці дзякуючы актыўнай ачыстцы сховішча для павелічэння свабоднага месца і прадукцыйнасці.15
-
Пашырэнне аператыўнай памяці выкарыстоўвае рэсурсы сховішча для павелічэння аб'ёма аператыўнай памяці з 8 ГБ да 24 ГБ, забяспечваючы бясперабойную работу сiстэмы.16
Экран звышвысокай яркасці 10 000 ніт:
бездакорная бачнасць нават на сонцы.
Упершыню
10 000 ніт
Пікавая яркасць17
1.5K
Высокая
разрознасць
120 Гц
Дынамiчны дысплэй18
6,8 дзюйма
OLED-экран
1,3 мм
Звыштонкiя рамкi19
DCI-P3
DCI-P3 Каляровы ахоп
кінематаграфічнага ўзроўню21
Каляровы ахоп
кінематаграфічнага ўзроўню21
AI-экран HONOR
Eye Comfort.
AI FreeGrip:
зручнае кіраванне любой рукой.
Разумнае вызначэнне актыўнай рукі: Magic Capsule аўтаматычна змяшчаецца да левага ці правага боку, дазваляючы лёгка адказваць на выклікі адной рукой.
левай рукой
правай рукой
Рэжым "На вуліцы":
гатоўнасць да любых выпрабаванняў.
Вам застаецца толькі выйсці на вуліцу — смартфон сам паклапоціцца пра ўсё.
Двухбаковае AI-шумапрыглушэнне:
ідэальная чысціня гуку для абодвух суразмоўцаў.
Адсякае навакольны гул і для вас, і для вашага суразмоўцы. Выразная і спакойная размова, дзе б вы ні знаходзіліся.
Ніякіх кампрамісаў.
Поўная свабода.
Высокадакладнае сэнсарнае кіраванне
Бездакорны водгук экрана нават на дакрананне мокрымі рукамі і ў пальчатках. Кожны дотык счытваецца імгненна.
Імгненная аплата і бескантактавы абмен дадзенымi па NFC
Зручнасць у адзін дотык — дзе заўгодна і калі заўгодна.
Магутныя стэрэадынамікі
Адчуйце гучнасць моцнасцю да 400% і па-сапраўднаму аб’ёмную гукавую панараму.22
Заўвагі:
- Смартфон атрымаў швейцарскі 5-зоркавы сертыфікат SGS за ўдаратрываласць у жорсткіх умовах эксплуатацыі, які пацвярджае адпаведнасць тэхнічным стандартам надзейнасці SGS. Паколькі смартфон з’яўляецца высокадакладнай электроннай прыладай, icнуе вялiкая рызыка пашкоджання пры падзеннi. Таму, калі ласка, пазбягайце такіх сітуацый у штодзённым выкарыстанні. Выпрабаваннi праводзілася ва ўмовах лабараторыі; любыя пашкоджанні або паломкі, атрыманыя ў падобных ўмовах, не падпадаюць пад стандартную гарантыю HONOR.
- Дадзеныя атрыманы ў лабараторыі HONOR. Ва ўмовах тэсціравання лабараторыі HONOR смартфон вытрымлівае падзенне з вышыні да 3 метраў на гладкую гранітную паверхню. Паколькі смартфон з’яўляецца высокадакладнай электроннай прыладай, icнуе вялiкая рызыка пашкоджання пры падзеннi. Таму, калі ласка, пазбягайце такіх сітуацый у штодзённым выкарыстанні. Выпрабаваннi праводзілася ва ўмовах лабараторыі; любыя пашкоджанні або паломкі, атрыманыя ў падобных ўмовах, не падпадаюць пад стандартную гарантыю HONOR.
- Дадзеныя атрыманы ў лабараторыі HONOR. Параўнанне праводзілася з мадэллю HONOR X9d.
- Дадзеныя атрыманы ў лабараторыі HONOR. Смартфон не з'яўляецца прафесійнай воданепранікальнай прыладай. Ён абаронены ад пырсак, вільгаці і пылу ў звычайных умовах выкарыстання. Прылада прайшла тэсціраванне ў кантраляваных лабараторных умовах. Устойлівасць да пырсак, вады і пылу не з'яўляецца сталай, і з цягам часу можа зніжацца з прычыны штодзённага зносу пры выкарыстанні. Выпрабаваннi праводзілася ва ўмовах лабараторыі; любыя пашкоджанні або паломкі, атрыманыя ў схожых ўмовах, не падпадаюць пад стандартную гарантыю HONOR.
- Смартфон не з’яўляецца прафесійнай воданепранікальнай прыладай. Пры штодзённым выкарыстанні ён абаронены ад пырскаў, вады і пылу. Прылада прайшла выпрабаванні ў кантраляваных лабараторных умовах і адпавядае стандарту IP69K паводле ISO 20653:2023, а таксама IP66, IP68 і IP69 паводле міжнародных стандартаў IEC 60529. Устойлівасць да пырсак, вады і пылу не з'яўляецца сталай, і з цягам часу можа зніжацца з прычыны штодзённага зносу пры выкарыстанні. Выпрабаваннi праводзілася ва ўмовах лабараторыі; любыя пашкоджанні або паломкі, атрыманыя ў схожых ўмовах, не падпадаюць пад стандартную гарантыю HONOR.
- Дадзеныя атрыманы ў лабараторыі HONOR. Выпрабаванні праводзіліся пры бесперапынным і шматразовым апусканні ў ваду на глыбіню 10 см.
- Тыповая ёмістасць акумулятара складае 11 000 мА·г, намінальная — 10 510 мА·г. Дадзеныя атрыманы ў лабараторыі HONOR.
- Дадзеныя лабараторыі HONOR пры тэсціраванні ў рэжыме палёту і з падключэннем да Wi-Fi. Фактычная аўтаномнасць можа нязначна адрознівацца з прычыны індывідуальных асаблівасцей, звычак карыстання і ўмоў навакольнага асяроддзя.
- Дадзеныя лабараторыі HONOR пры мадэляванні 6 гадзін актыўнасцi экрана ў дзень. 1 000 поўных цыклаў зарадкі забяспечваюць да 6 гадоў надзейнага тэрміну службы акумулятара. Фактычны рэсурс можа адрознівацца ў залежнасці ад рэжыму і сцэнарыяў выкарыстання.
- Правадная зарадка HONOR SuperCharge 80 Вт азначае, што максімальная выходная магутнасць зараднай прылады складае 80 Вт. Неабходна выкарыстоўваць арыгінальны адаптар сілкавання і кабель. Фактычная магутнасць зарадкі рэгулюецца аўтаматычна ў залежнасці ад сцэнарыя выкарыстання.
- HONOR X9e Pro падтрымлівае правадную зваротную зарадку магутнасцю да 27 Вт для прылад, якія прайшлі сумяшчальныя тэсты ў лабараторыі HONOR. Дадзеныя лабараторыі HONOR: прыладай для тэсту выступаў iPhone Air з пачатковым узроўнем зарада 1%.
- 108 Мп — гэта тэхнічная спецыфiкацыя сэнсара камеры. Фактычнае разрозненне фотаздымка залежыць ад абранага рэжыму здымкі. Для здымкі ў 108 Мп неабходна ўключыць рэжым «HIGH-RES».
- Прафесійная стабілізацыя стандарту CIPA 6.0 вызначана паводле метадалогіі CIPA і прымяняецца да асноўнай камеры.
- Патрабуецца актываваць рэжым «Падводная здымка».
- Дадзеныя атрыманы ў лабараторыі HONOR. Фактычныя вынікі могуць адрознівацца ў залежнасці ад індывідуальных сцэнарыяў і звычак карыстання.
- Дзякуючы тэхналогіі HONOR RAM Turbo аб’ём аператыўнай памяці 8 ГБ пашыраецца да 24 ГБ. Фактычная хуткасць працы можа адрознівацца ў залежнасці ад сцэнарыяў выкарыстання, запушчаных праграм і іншых фактараў.
- Дадзеныя аб пікавай яркасці 10 000 ніт атрыманы ў лабараторыі HONOR; параметр дасягаецца выключна пры поўнаэкранным прайграванні адпаведнага відэакантэнту.
- Экран падтрымлівае частату абнаўлення да 120 Гц. Фактычная частата можа змяняцца ў залежнасці ад інтэрфейсу праграм і налад графікі ў гульнях.
- Дадзеныя атрыманы ў лабараторыі HONOR. Экран мае закругленыя вуглы; даўжыня дыяганалі складае 6,8 дзюйма пры вымярэнні ў адпаведнасцi стандартнага прамавугольніка (фактычная бачная плошча трохі меншая). Значэнне 1,3 мм адносіцца да шырыні рамак злева, справа і зверху. Фактычны памер можа нязначна адрознівацца з-за асаблівасцей вытворчасці і метадаў вымярэння.
- Адлюстраванне шырокага каляровага ахопу DCI-P3 магчыма пры выкарыстанні адпаведнага фота- і відэакантэнту.
- Смартфон не з’яўляецца медыцынскай прыладай і не прызначаны для лячэння. Тэхналогія ШІМ з частатой 3840 Гц у HONOR X9e Pro адпавядае бяспечнаму ўзроўню без рызыкі для зроку згодна са стандартам IEEE Std 1789-2015 (бяспечным лiчыцца ўзровень мігацення частатой вышэй за 3125 Гц).
- Дадзеныя атрыманы ў лабараторыі HONOR. Функцыя даступная пры ўключэнні рэжыму павышанай гучнасці і прыведзена ў параўнанні са стандартным максімальным 15-м ўзроўнем гука на той жа мадэлі. Рэжым працуе для мелодый званка, галасавых выклікаў, мультымедыя і навігацыі, але не распаўсюджваецца на навушнікі ці гук праз Bluetooth.
- Пікселі фота і відэа могуць адрознівацца ў залежнасці ад розных рэжымаў. Калі ласка, кіруйцеся фактычнай сітуацыяй.
- Выявы прадуктаў і змесціва экрана на старонках вышэй прыведзены выключна ў ілюстрацыйных мэтах. Фактычны прадукт (уключаючы, але не абмяжоўваючыся, знешнім выглядам, колерам і памерам) і змесціва экрана (уключаючы, але не абмяжоўваючыся, фонам, карыстальніцкім інтэрфейсам і выявамі) могуць нязначна адрознівацца. Калі ласка, кіруйцеся сваім фактычным прадуктам.
- Дадзеныя на старонках вышэй з'яўляюцца тэарэтычнымі значэннямі, якія атрыманы ва ўнутраных лабараторыях HONOR у спецыфічных умовах тэставання (калі ласка, звярніцеся да кожнага канкрэтнага апісання). Фактычнае выкарыстанне можа нязначна адрознівацца з-за індывідуальных адрозненняў у прадуктах, версіях праграмнага забеспячэння, умовах выкарыстання і фактарах навакольнага асяроддзя. Калі ласка, кіруйцеся сваім фактычным выкарыстаннем.
- З-за змяненняў у рэжыме рэальнага часу партый прадукцыі, а таксама фактараў вытворчасці і паставак, з мэтай забеспячэння максімальна дакладнай інфармацыі аб прадукце, спецыфікацый і характарыстык прадукту, HONOR можа карэктаваць і пераглядаць тэкставыя апісанні, эфекты выявы і г.д. на вышэйзгаданых старонках у рэжыме рэальнага часу ў адпаведнасці з фактычнай прадукцыйнасцю прадукту, спецыфікацыямі, паказчыкамі, дэталямі і іншай інфармацыяй.
- У выпадку неабходнасці ўнясення такіх змяненняў і карэкціровак спецыяльнае паведамленне не будзе зроблена.