HONOR X9d
Легендарная Трываласць
Устойлівасць да Падзенняў
з Вышыні да 2,5 м
Ахова ад Вільгаці
ІР68 + ІР69К
Акумулятар 8300 мА·г
з Аўтаномнасцю да 3 дзён
108МП
AI-камера
*Дадзеныя атрыманы ў лабараторыі HONOR. У тэставым асяроддзі і ва ўмовах лабараторыі HONOR тэлефон можа вытрымаць падзенне з вышыні 2,5 м на гладкую мармуровую падлогу. Як любая электронная прылада, смартфон усё яшчэ знаходзіцца ў зоне рызыкі пашкоджанняў з-за сцісканняў і падзенняў. Калі ласка, будзьце асцярожныя, пазбягайце сцісканняў, падзенняў і сутыкненняў.
*Смартфон не з'яўляецца прафесійнай воданепранікальнай прыладай. Ён абаронены ад пырсак, вільгаці і пылу ў звычайных умовах выкарыстання. Прылада прайшла тэсцiраванне ў кантраляваных лабараторных умовах. Пылавiльгацеахова адпавядае ўзроўню IP69K у адпаведнасці са стандартам ISO 20653:2023, а таксама дасягае ўзроўняў IP66, IP68 і IP69 у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі IEC 60529. Устойлівасць да пырсак, вады і пылу не з'яўляецца сталай, і з часам можа зніжацца з прычыны штодзённага зносу пры выкарыстаннi.
*8300 мА·г – гэта тыповая ёмістасць акумулятара, намінальнае значэнне - 8100 мА·г.
*108Мп – гэта параметры пікселяў камеры. Фактычная колькасць пікселяў на фотаздымках можа адрознівацца ў залежнасці ад розных рэжымаў камеры. Калі ласка, арыентуйцеся на фактычнае становішча. Для актывацыі 108Мп неабходна ўвайсці ў Рэжым Высокага Разрознення.
6 прычын абраць звыштрывалы X9d
Бездакорнае спалучэнне інавацый і трываласці
Чатыры колеры.
Чатыры магчымасці праявіць сябе
Чатыры колеры.
Чатыры магчымасці праявіць сябе
Тэракотавы
Насычанае, земляное адценне з натуральнай
глыбінёй паліраванай гліны.
Мятны
Глыбокае, спакойнае адценне, натхнёнае
імглістым лесам на світанку.
Залацісты
Мяккі, зіхатлівы тон, які перадае
цеплыню ранняга святла.
Графітавы
Чысты, класічны выгляд,
які вылучаецца тонкай элегантнасцю.
Створаны для экстрэмальных умоў
Лепшая ў галіне
ўстойлівасць да
падзенняў, пылу і вады
Лепшая ў галіне
ўстойлівасць да
падзенняў, пылу і вады
Першы ў індустрыі трайны сертыфікат SGS
Triple-resistant Premium Performance
Першы смартфон, які атрымаў сертыфікат SGS Triple resistant Premium Performance за ахову ад падзенняў, пылу і вады.1
Легендарная Трываласць
Новы стандарт абароны ад пашкоджанняў
Звыштрывалае загартаванае шкло з першай у галіне шматслаёвай
амартызуючай канструкцыяй для павышанага паглынання энергіі ўдараў.
6
амартызуючых слаёў
да 2,5 метраў
устойлівасць да
падзенняў
На 112%
палепшаная
ўдаратрываласць3
Вышэйшы клас воданепранікальнасці
IP69K. Безумоўная ўпэўненасць у абароне
HONOR X9d атрымаў сертыфікацыю па стандартах IP69K, IP68 і IP66, што забяспечвае максімальны ўзровень аховы ад вады і пылу.4
Створаны, каб вытрымліваць:
85 °C Гарачая вада і пара
24 гадзіны ў асяроддзі з высокай вільготнасцю і высокай канцэнтрацыяй солі5
10 000 Апусканняў у ваду6
Створаны для ўпэўненасці ў любых умовах
Выдаленне вады і пылу
Ачыстка дынамікаў ад вады і пылу адным дотыкам.
Дакладнае вызначэнне
дотыкаў да мокрага экрана нават у моцны дождж.7
Кіруйце тэлефонам з лёгкасцю,
нават у пальчатках.8
Акумулятар з рэкорднай трываласцю
Самы магутны крэмній-
вугляродны акумулятар HONOR
Самы магутны крэмній-
вугляродны акумулятар HONOR
Эталон магутнасці
8300 мА·г для 3 дзён
без падзарадкі9
Крэмній-вугляродны акумулятар ўстанаўлівае новы эталон магутнасці і трываласці пры захаванні кампактных памераў і невялікай вагі. Забяспечвае доўгачасовую і надзейную работу ў спякоту і на марозе нават пры нізкім узроўні зарада.
Да
6 гадоў
Выкарыстання без страты ёмістасці10
66 Вт
хуткая зарадка HONOR Supercharge11
Рэверсіўная зарадка
Зараджайце свае прылады ў любы час і ў любым месцы
HONOR X9d можна выкарыстоўваць у якасці вонкавага акумулятара
для падзарадкі гадзіннікаў, навушнікаў і іншых гаджэтаў.
Трываласць пры любым надвор'і12
Створаны для максімальнай прадукцыйнасці пры тэмпературах ад -30°C да 55°C
Інтэлектуальная сістэма кіравання тэмпературай актыўна аптымізуе энергаспажыванне пры экстрэмальнай спякоце альбо на суровым марозе, дзякуючы чаму прадукцыйнасць застаецца стабільнай незалежна ад умоў.
55°C
-30°C
Неверагодная якасць выявы
OLED-матрыца новага пакалення
OLED-матрыца новага пакалення
Выдатны экран
Надзвычайна выразны, сакавіта яркі
Супердынамічны
Яркі дысплей
OLED наступнага пакалення
Спраектаваны для доўгачасовай яркасці і трываласці
6000 ніт
пікавая яркасць13
1,5к
Высокая разрознасць
6,79 дзюйма
OLED экран14
1,3 мм
Звыштонкія рамкі15
120 Гц
Частата аднаўлення
DCI-P3
Каляровая палітра16
Супердынамічны
Яркі дысплей
OLED наступнага пакалення
Спраектаваны для доўгачасовай яркасці і трываласці
ЭКРАН ДЛЯ АХОВЫ ЗРОКУ
На працягу ўсяго дня
Экран HONOR AI Eye Comfort для камфорту вачэй
3840 Гц
ШІМ-частата без мігацення17
Дынамічнае зацямненне
Цыркадны начны AI-экран
Апаратнае зніжэнне ўзроўню сіняга святла
Экран з AI-дэфакусоўкай
Кожны Здымак
ШЭДЭЎР
ШЭДЭЎР
Звышвыразная AI-камера 108 Мп з OIS
Захапляльныя здымкі
ў адзін дотык
Асноўная камера з разрознасцю 108 Мп для выключнай выразнасці пры любым набліжэнні.18 Аптычная стабілізацыя выявы (OIS) забяспечвае выразныя здымкі без размыцця нават пры недастатковым асвятленні або здымцы ў руху.
Калаж жывых
фота ў 4K HD
Стварайце эфектныя калажы адным дотыкам - ажыўляйце важныя моманты, рэдагуйце іх па сваім меркаванні і дзяліцеся з блізкімі.
Здымка пад вадой
Паспрабуйце новыя
месцы здымкі
Зафіксуйце падводны свет у яркіх дэталях, раскрыйце ўсю глыбіню колеру з узрушальнай выразнасцю.19
-рэдактар выяў
Дайце волю сваёй творчасці
Без абмежаванняў
ВЫСОКАЯ ПРАДУКЦЫЙНАСЦЬ
ВЫСОКАЯ ПРАДУКЦЫЙНАСЦЬ
Новы працэсар
Snapdragon 6 Gen 4
Найновы працэсар Snapdragon® 6 Gen 4 і аптымізаваная AI-сістэма кіравання рэсурсамі для плыўнай і стабільнай работы
4 нм
перадавы тэхпрацэс
Павелічэнне магутнасці графічнага працэсара20
павелічэнне прадукцыйнасці працэсара
Сістэма астуджэння HONOR VC Ice Cooling
Эфектыўнае астуджэнне
для стабільнай магутнасці
Удасканаленая сістэма астуджэння з выпарной камерай спалучае гексаганальны графіт 5-га пакалення і звышлёгкую нержавеючую сталь для хуткага і эфектыўнага рассейвання цяпла
90%
Палепшаная цеплаправоднасць графіту
3490 мм²
выпарная камера з ультралёгкай нержавеючай сталі
29500 мм²
Агульная плошча астуджальнай паверхні21
Паляпшэнні
ЛІТАРАЛЬНА ВА ЎСІМ
ЛІТАРАЛЬНА ВА ЎСІМ
Новыя магчымасці для прадукцыйнасці і забаў
-рэдактар тэкстаў
Напіша за вас, палепшыць стылістыку гатовага тэксту і паправіць памылкі
Magic Portal
Абвядзіце тое, што бачыце, і атрымайце імгненныя адказы
Падвойныя стэрэадынамікі
Да 400% гучнасці. Адчуйце па-сапраўднаму імерсіўны гук22
Імгненны доступ NFC
Доступ у адзін дотык
Зноскі:
- Сертыфікаты SGS Triple resistant і SGS Comprehensive reliability capability азначаюць, што HONOR X9d атрымаў сертыфікат швейцарскай кампаніі SGS і адпавядае тэхнічным патрабаванням кампаніі SGS у дачыненні да трываласці. Смартфон з'яўляецца дакладнай электроннай прыладай, таму існуе рызыка яго пашкоджання пры ўдарах і падзеннях. Калi ласка, будзьце асцярожныя і пазбягайце падзенняў смартфону.
- Смартфон не з'яўляецца прафесійнай воданепранікальнай прыладай. Ён абаронены ад пырсак, вільгаці і пылу ў звычайных умовах выкарыстання. Прылада прайшла тэсцiраванне ў кантраляваных лабараторных умовах. Пылавiльгацеахова адпавядае ўзроўню IP69K у адпаведнасці са стандартам ISO 20653:2023, а таксама дасягае ўзроўню IP66, IP68 і IP69 у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі IEC 60529. Устойлівасць да пырсак, вады і пылу не з'яўляецца сталай, і з часам можа зніжацца з прычыны штодзённага зносу пры выкарыстаннi. Гарантыя не пашырваецца на выкліканыя вадой пашкоджаннi.
- Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. У лабараторных умовах смартфон можа вытрымліваці паданне з вышыні 2,5 м на гладкую гранітную падлогу. Аб'ект параўнання – HONOR X9c. Смартфон з'яўляецца дакладнай электроннай прыладай, таму існуе рызыка яго пашкоджання пры ўдарах і падзеннях. ККалi ласка, будзьце асцярожныя і пазбягайце падзенняў смартфону.
- Смартфон не з'яўляецца прафесійнай воданепранікальнай прыладай. Ён быў пратэставаны ў кантраляваных лабараторных умовах і дасягае ўзроўню IP69 у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі IEC 60529. Умовы выпрабаванняў IP69 наступныя: (1) Хуткасць паваротнага стала: (5±1) аб/мін; (2) Вугал сопла: 0°, 30°, 60°, 90°; (3) Хуткасць патоку: (15±1) л/мін; (4) Тэмпература вады: (80±5)℃; (5) Час выпрабавання: 30 с/пазіцыю; (6) Размяшчэнне тэлефона: гарызантальнае размяшчэнне экранам уверх.
- Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Канцэнтрацыя солевага туману складае 5% па масе раствора NaCl. Ён бесперапынна распыляецца на працягу 24 гадзін пры тэмпературы 35℃, а затым вытрымліваецца 16 гадзін для высыхання. Фактычны досвед можа адрознівацца з-за такіх фактараў, як старэнне прылады, звычкі карыстальніка і розніца ў павышэнні тэмпературы смартфона. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальныя ўмовы выкарыстання.
- Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальныя ўмовы выкарыстання. Воданепранікальнасць не з'яўляецца сталай, і з часам можа зніжацца з прычыны штодзённага зносу пры выкарыстаннi. Не зараджайце смартфон, калі ён мокры; звярніцеся да кіраўніцтва карыстача па інструкцыях па ачыстцы і сушцы.
- З-за адрозненняў у ападках, сцэнарах выкарыстання, асабістых звычках і іншых фактарах досвед можа адрознівацца. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальныя ўмовы выкарыстання.
- З-за адрозненняў у ападках, сцэнарах выкарыстання, асабістых звычках і іншых фактарах досвед можа адрознівацца. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальныя ўмовы выкарыстання.
- Тыповая ёмістасць батарэі складае 8300 мА·г, намінальная — 8100 мА·г. Паводле дадзеных лабараторыі HONOR на аснове мадэлі тэрміну службы батарэі HONOR, якая імітуе рэальны сцэнар выкарыстання. Ва ўмовах гучнасці 8-га ўзроўню і яркасці экрана 150 ніт смартфон пераходзіць у рэжым чакання пасля выкарыстання распаўсюджаных праграм, такіх як відэа, чат, чытанне і званкі. Яго можна выкарыстоўваць больш за 3 дні. Фактычныя дадзеныя могуць адрознівацца з-за розных сеткавых асяроддзяў, сцэнароў выкарыстання, асабістых звычак карыстальніка і іншых фактараў.
- Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Мадэль імітуе выкарыстанне экрана на працягу 6 гадзін у дзень. 1000 поўных цыклаў зарадкі могуць забяспечыць 6 гадоў тэрміну службы батарэі. Фактычныя дадзеныя могуць адрознівацца з-за розных сцэнароў выкарыстання, асабістых звычак выкарыстання і іншых фактараў.
- Максімальная магчымая магутнасць правадной зарадкі складае 66 ВТ і дасягаецца пры выкарыстанні арыгінальнай зараднай прылады і кабелю. Фактычная магутнасць зарадкі можа адрознівацца ў залежнасці ад сцэнара выкарыстання.
- Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Пры тэмпературы навакольнага асяроддзя ад -30° да 55°C смартфон можа нармальна працаваць у рэжыме чакання і падтрымлівае званкі, кантакты і тэкставыя паведамленні. Фактычныя дадзеныя могуць адрознівацца з-за розных сеткавых асяроддзяў, сцэнароў выкарыстання, асабістых звычак карыстальніка і іншых фактараў.
- Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. 6000 ніт — пікавая яркасць экрана пры прайграванні HDR-кантэнту.
- Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Экран прылады мае скругленыя вуглы. Даўжыня дыяганалі экрана вымяраецца па стандартным прамавугольніку i складае 6,79 дзюйма. Фактычна бачная вобласць крыху менш. Разрознасць экрана HONOR X9d складае 2640*1200. Фактычны экран мае крыху менш пікселяў, таму што ўказаная разрознасць адпавядае стандартнаму прамавугольніку.
- Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. 1.3 мм адносіцца да шырыні чорных рамак з левага, правага і верхніх бакоў. Фактычная шырыня можа адрознівацца ў залежнасці ад вытворчага працэсу і метаду вымярэння.
- Экран падтрымлівае максімальную частату аднаўлення 120 Гц. Фактычная частата аднаўлення можа нязначна адрознівацца ў залежнасці ад інтэрфейсаў розных дадаткаў і якасці гульнявых відарысаў. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальныя ўмовы выкарыстання. Эфект адлюстравання шырокай каляровай гамы DCI-P3 патрабуе выкарыстання адпаведных відарысаў і відэа.
- Частата ШІМ 3840 Гц - гэта бяспечны для зроку ўзровень мігацення. Стандарт тэставання заснаваны на карэляцыі паміж узроўнем бяспечнага мігацення і частатой мігацення ў стандарце IEEE Std 1789-2015, паводле вызначэння якога бяспечным з'яўляецца ўзровень мігацення, які ўзнікае пры частаце вышэй за 3125 Гц. Смартофон не з'яўляецца медыцынскай прыладай і не прызначаны для лячэння.
- 108 Мп — гэта параметры пікселяў камеры. Фактычныя пікселі фота могуць адрознівацца ў залежнасці ад розных рэжымаў камеры. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальныя ўмовы выкарыстання. Для актывацыі 108 Мп патрабуецца рэжым HIGH-RES.
- Некаторыя функцыі абнаўляюцца праз OTA. Фактычны эфект ужывання можа адрознівацца ў залежнасці ад сцэнара выкарыстання. Некаторыя функцыі, дадаткі і службы даступныя толькі для пэўных мадэляў, рэгіёнаў і моў. Арыентуйцеся на рэальныя ўмовы выкарыстання.
- Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Аб'ект параўнання – HONOR X9c.
- Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Аб'ект параўнання – HONOR X9c.
- Паводле дадзеных лабараторыі HONOR. Функцыя даступная толькі пры ўключэнні рэжыму дадатковага гуку, што вынікае з параўнання з гучнасцю ў 15 узроўняў той жа мадэлі. Рэжым падтрымлівае такія сцэнарыі, як рынгтоны, званкі, прайграванне медыя і навігацыі, але не падтрымлівае прайграванне праз навушнікі альбо вывад праз Bluetooth. Калі ласка, арыентуйцеся на рэальныя ўмовы выкарыстання.