Дзякуючы HONOR AI ваша прылада абсталявана шырокім спектрам разумных функцый, створаных для паляпшэння карыстальніцкага вопыту. Няхай гэта будуць паўсядзённыя задачы, забавы, камунікацыя, рэдагаванне фота, бяспека або прафесійная дзейнасць — HONOR AI гарантуе максімальную эфектыўнасць у любым сцэнары
Разумее Вас Лепш
Пашырае вашы магчымасці
Magic Color
Прафесійная наладка колеру на базе AI: ідэальны кадр адным дотыкам
Магія колеру ў адзін дотык. Капіруйце стылі з інтэрнэту або сваіх лепшых кадраў і імгненна прымяняйце іх да новых здымкаў. Прафесійная колеракарэкцыя — ад класічнай фатаграфіі да кіно — цяпер даступная кожнаму. Проста выберыце і змяняйце ў адзін дотык.
Да
Пасля
Super Zoom
Бездакорная дэталізацыя на любой адлегласці
Палепшаны
-партрэт
Калi кожны партрэт - Бездакорны
Студыйная якасць у вашай кішэні: лакальная AI мадэль, навучаная на мільёнах прафесійных кадраў, у спалучэнні з алгарытмам на 1,3 млрд параметраў стварае партрэты непераўзыдзенай якасці.
Рэдагаванне
Дадайце драйву сваім фота! Адкрыйце свет крэатыўнага рэдагавання ад HONOR
Пераўтварэнне фота ў відэа
Націсніце, Стварыце, Прайграйце
Пераклад
Бездакорны пераклад, увесь свет у вашых руках
Дакладны пераклад дапамагае пераадольваць моўныя бар’еры. AI перакладчык аўтаматычна распазнае мовы і асобныя фразы ў дзелавых або культурных сцэнарыях, выконваючы ролю вашага «кішэннага перакладчыка».
Пераклад званкоў
Размаўляйце вольна. Увесь свет зразумее вас.
На якой бы мове вы ні размаўлялі, AI дапаможа з перакладам у рэальным часе, захоўваючы ўсе тонкасці і нюансы гаворкі.
Прадукцыйнасць
Разумны падыход да кожнай задачы
Нататкі
Інтэлектуальны запіс сустрэч: дакладнае распазнаванне галасоў, стварэнне канспектаў у адзін дотык і хуткае рэзюмэ асноўных тэзісаў.
Выяўленне дыпфейкаў1
Абарона ад AI пагроз з дапамогай AI тэхналогій
У эпоху росквіту AI тэхналогій верыць сваім вачам ужо недастаткова. Функцыя выяўлення дыпфейкаў гарантуе бяспеку відэазванкоў, даруючы вам спакой і ўпэўненасць.
Выяўленне кланавання голасу
Ваш абаронца ў эпоху AI
Інтэграцыя AI тэхналогій для выяўлення падробкі голасу дазваляе своечасова распазнаваць рызыкі, забяспечваючы ўсебаковую ахову прыватнасці і фінансавай бяспекі карыстальнікаў.
Connect
Узаемадзеянне без межаў
HONOR Share2
Імгненная сінхранізацыя і сувязь з iOS
Ваш HONOR у поўнай сінергіі з iOS, Mac і Windows. Перадавайце файлы адным дотыкам, карыстайцеся агульным экранам і працуйце без межаў паміж прыладамі.
Рэжым мадэма
Агульная сетка: Інтэрнэт заўсёды пад рукой
Калі вашы планшэт і ноўтбук не падлучаны да Інтэрнэту, смартфон HONOR сам прапануе скарыстацца мабільнай сеткай, дазваляючы вам працаваць і вучыцца ў любым месцы і ў любы час.
Агульны доступ да камеры
Агульная камера: адзіны доступ для ўсіх прылад
Вы можаце абагульваць асноўную і франтальную камеры свайго тэлефона з ноутбукам, што дазваляе атрымліваць разнастайнейшыя ракурсы здымкі падчас відэаканферэнцый. Пры стварэнні нататак вы можаце выкарыстоўваць свой смартфон, каб імгненна рабіць фотаздымкі і аўтаматычна сінхранізаваць іх з ноутбукам адным дотыкам, эканомячы час і намаганні.
Агульны доступ да экрана
Інтэлектуальнае ўзаемадзеянне паміж экранамі для вырашэння складаных задач
Калі для работы не хапае экранаў, вы можаце задзейнічаць усе вашы прылады HONOR, проста перацягваючы вокны праграм паміж імі. Гэта дазваляе пісаць тэкст на адным экране і адначасова праглядаць матэрыялы на іншым — зручна і эфектыўна.
Міжпрыладнае ўзаемадзеянне
Адзіная экасістэма для работы і жыцця
Міжпрыладнае ўзаемадзеянне дазваляе разблакаваць смартфон з ноўтбука і перацягваць файлы паміж імі. Хуткае супольнае выкарыстанне дадзеных становіцца простым - нібы па чараўніцтве.
Агульны доступ да сэрвісаў
AI-сэрвісы. Заўсёды пад рукой на любой прыладзе.
Выкарыстоўвайце магутнасць ноўтбука і зручнасць планшэта: малюйце ў прафесійных AІ-праграмах з дапамогай стылуса — хутка і зручна.
Адкрыйце яшчэ больш AI магчымасцей на вашай прыладзе
HONOR Інавацыйныя Тэхналогіі
HONOR ESG
- Выяўленне AI-дыпфэйкаў і выяўленне AI-згенераванага голасу даступныя для некаторых праграм. Некаторыя функцыі могуць адрознівацца ў залежнасці ад версіі абнаўлення. Фактычны досвед выкарыстання можа адрознівацца.
- Некаторыя функцыі будуць даступныя пасля абнаўлення OTA. Падтрымліваюцца прылады Apple (macOS 12.0+, iOS 15.6+) і Windows (10.0+) праз прыкладанні HONOR Connect або HONOR Super Workstation. Для Android патрабуецца падтрымка Cross-Brand Transmission Alliance.